Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Для гостей столиці готелі Києва ціни ,дивитись фото.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павел Шруб

Нарадзіўся 20 лютага 1955 года ў вёсцы Хільчыцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1977). Працаваў старшым інжынерам кафедры фізікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1977-1979). Служыў у Савецкай Арміі (1981-1983). З 1983 г. - выкладчык-метадыст Менскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Скончыў завочна Менскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1987). Сябра СП СССР з 1988 г.

У рэспубліканскіх выданнях друкуецца з 1979 г.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за зборнік вершаў «Лабараторыя».



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Як толькі мы нарадзіліся
і першы зрабілі крок,
нам збудавалі лесвіцу, —
«Смялей жа, сынок!».
I мы палезлі наверх,
на свой першы паверх.

Спачатку ступені аднолькавыя:
прасторныя і шырокія.
Спачатку ступені аднолькавыя
мелі і ты і я,
але прайшоў некаторы час
і ясна, што лесвіцы розныя ў нас,
і стаў зусім не дробным факт:
хто трымае, у якіх руках?

(Рукі касматыя — лёс блаславіце:
яны вас наверх паднімуць на ліфце.)
Яшчэ асаблівасць усіх ступеней:
чым вышэй — тым месца меней,
не гаворачы ўжо, што чым вышэй,
тым падымацца цяжэй і цяжэй.

Аксіёма А: калі, мон шэр,
ты амаль што ў раі,
тым лесвіца будзе вужэй і вужэй —
і месца няма дваім.

З другога боку, калі падымацца,
не толькі на гэта патрэбна праца,
бо заўсёды ёсць небяспека
з боку чорнага чалавека —
будзе глядзець ён з усмешкай нявіннай,
як ты па падпіленых лезеш драбінах.

Адсюль падстава для аксіёмы Б
(я палкі не перагну) —
каб мірна жыць, давядзецца табе
да скону весці вайну.

А лёс захоча — ізноў няшчасце:
стане коўзка і лёгка ўпасці.

Аксіёма В: на тое і круча,
каб ведаць, як падаць уніз балюча...

I вось мы стаім паміж трох сасон,
а выхад дзе? — пад нагамі ён:
як толькі мы нарадзіліся
і першы зрабілі крок,
не трэба глядзець наверх нам,
псаваць і хрыбет, і зрок,

бо колькі б мы наверх ні паўзлі,
не адарвацца нам ад зямлі,
бо колькі б мы наверх ні паўзлі,
роўныя ўсе мы заснём у зямлі.

А я ўсё штурмую лесвіцу...