Ларысе Геніюш
Дарагая Ларыса Антонаўна,
Як жа далёка Вы бачылі,
Сказаўшы пра тых,
Хто Крыж Беларускі
Выбраў сабе за долю.
Так і нясём на сваіх плячах
Здзекі, суды, абразы,
“Сябраў сваіх” крывадушнасць.
Ні кватэраў не маем,
Ні грошай, маёмасці.
Адно – беларускія кнігі
Ды ручнікі народныя.
Толькі не скінуць ужо аніколі
Той Крыж.
Урос ён у сэрца і душу.
І пасля смерці
З ім я пайду у неба.