“Даруй, каханы!
Хіба ўжо такі
Мой цяжкі грэх?
Яго з сваёй рукі
Ты адпусці, – вятрыска будзе рад, –
Падхопіць, панясе за далягляд…”
Хоць так не проста часам дараваць –
Ад сэрца свайго крыўду адарваць,
Аднак прасцей бывае дараваць,
Каб шчасце ад сябе ж уратаваць!
Няўжо па муках трэба нам прайсці,
Каб мужнасці крыху ў сабе знайсці
Прызнаць: дарма так гневаемся мы,
Бо жорсткасць наша б’е й па нас саміх.
Хто на якім адыдзе рубяжы?
Не дай, Бог, – камень на душы ляжыць, –
Падняцца ў неба цяжка будзе ёй.
Таму даруй хутчэй – пакуль час ёсць…
Калі ж парой вось так зграшыш і ты,
Бо кожны з нас, вядома, не святы, –
Не брыдка будзе ў рукі сябе ўзяць,
Сумненні ўраз адпрэчыць і сказаць:
“Даруй, каханая!..”