Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДАРОГА

Яшчэ не ацэнена

Зноў селавой брыду дарогай,
А следам цень цяжкi брыдзе.
Цень – i сумненнi, i трывога:
Куды дарога прывядзе?..
Яе нямала патапталi
i вось – схавалi пад асфальт.
i разам з тым сляды схавалi –
Сляды падзей вялiкiх, дат…
Ды як схаваць, скажы, руiны
Цi курганы – след змагароў?..
На Беларусi шмат рабiны,
Здалёк здаецца – продкаў кроў…
Крывi i здзекаў аж замнога,
Хай тут не быў нiколi рай,
Гляджу на свет заўжды з трывогай:
О, колькi гора зведаў край!..
Цяпер у модзе магiстралi,
Другая хуткасць, iншы рытм…
Ды, помню, мудрыя казалi:
“Дарогi ўсе вядуць у Рым!”