Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дарога ўвонак

Сярэдняя: 3.8 (12 галасоў)

Калі ты адчуў, што стаміўся дарэшты
і страчаны сэнс прагавораных слоў,
і не п’яняць ужо ні музы ні вершы,
і не ратуюць трускаўкі з ільдом, —
значыцца, хлопча, — заводзь рухавік,
досыць упірацца ў абы-што рогам!
З гэтага краю жуды ды нуды некуды ёсць
і ўвонак дарога.

Усё, што сціскала, пякло, прыгнятала,
муляла, усё, што вісела ў душы —
хай у нежыццё, у нябыт адлятае
і застаецца там назаўжды!
Ты ж, дзядзька, давай, заводзь рухавік!
Адвеку хай спаў, ленаваўся... Дый годзе!
Ёсць куды імкнуцца ў гэтым жыцці,
пакуль ёсць дарога, якая выводзіць!

Ты не самотны на гэтай дарозе.
Не пералічыць тую безліч слядоў,
што пакідалі тысячагоддзі,
каб ты па ёй ехаў цяпер альбо ішоў.
Так што, дзядуля, заводзь рухавік!
Кінь мёртвае мёртвым, а злое — да злога!
Можаш пакуль — дык каці па жыцці
Дарогай, якая выводзіць да Бога!