Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дарозе

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Сівее нітка стомленых дарог.
Мне дарагая кожная. Да сэрца
Дарогаю нам дакрануўся Бог,
Ля вогнішча прысеўшы, каб сагрэцца.

Душу сваю ратую, як магу,
Малітвай, вершам, проста добрым словам.
Дарогаю брыду, іду, бягу
І зноў вастру жыцьця свайго аловак.

2
Ля ног лягла дарога шчанюком,
Ступні казыча, ў вочы заглядае.
Было заўжды так на рагу вякоў,
На ростанях трывожных небакраю.

Я пабягу па ёй, я палячу
І вылечу душу сваю дарогай.
Свой лепшы верш дарозе прысьвячу
Шчаслівай і самотнай, доўгай-доўгай.

Усе трывогі зьвяжа паяском,
Усе сумненні і вузлы развяжа.
І ўспомню я гасьцінны, цёплы дом
Багаты Богам, праўдаю сярмяжнай.

Я сяду на драўляны ганак свой,
Як у дзяцінстве абдыму бабулю...
І паляціць зямля няўлоўнай куляй
Цераз сумёты вечнасьці сівой.