Дарожную мапу малюю ...з-за кратаў, чакаю бо змен...чакаю...і надта! Працэс невылечнай хваробы грамадскай ...пад пільным даглядам злачыннае зграі. Мяняць дактароў, медычных сясцёр... як дачакацца, каб ушчэнт іх хто сцёр. Каб , нават, і паху не чулі яе...гуляць панарошку сіл не стае...За кім нам пайсці... да Волі і шчасьця... Збавіцца як ад гэтай напасьці... Давай, пакажыся, Змагар за Свабоду, чакае цябе беларускі народ!