Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вершы

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Ухапіўшы крыламі блакіту,
Прызямліўся срэбраны каўчэг.
Мы выходзім парамі па трапе.
Прамільгнулі радасныя твары.

Сёння мы вярнуліся з нябёсаў –
Не далі застацца там грахі.
Сцюардэса ў форменнай спадніцы
Аддае нас смогу і бетону.

Дзе натоўп імкнецца да падземкі,
Развітальны погляд падыму:
Ці паспелі помнікі з’явіцца
З мармуровых, пёрыстых аблокаў?



520

Сярэдняя: 1.8 (5 галасоў)

Фейсбук і для мяне - не цукар... на вуліцу я не пайду ...засцу... То бок, баюся я ... і далей- болей... няўжо не ўбачу болей Волі я... І здохну ў галечы ...хворая... без лекаў ...І мозгу не хапае ўжо даўно эмоцый...на пазітыве... і... на перспектыву!



Сярэдняя: 3.6 (8 галасоў)

Інжынеры чалавечай душы
прыходзяць на працу –
бяруцца за справу.

Ускрываюць грудную клетку.
Капаюцца ў галаве.
Шукаюць у пятках.
Не могуць знайсці –
Душы.

Вядуць к гастраэнтэролягу.
Дастае зонд.
Глядзіць.
“Ёсць душа.”
“Яна ў страўніку.”
З палёгкай уздыхаюць.
Завуць повара.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

На кiм iз нас адпачывае?
Да часу да пары
Цi можа дзе яна лунае
У лузе, лесе, небе, на зямлi?
То мо яна яшчэ шукае
Таго, каб у сэрца заляцець
Стамiлася, цi дзе блукае
Цi цяжка з цемры неба ў свет зямны ляцець
Iскрынка мужнасцi i прагі да свабоды
Не раз спускалася з нябёс
Не раз айчыну ратавала
Рукамi тых хто ў сэрцы яе нёс
Мо трэба разам памалiцца
Цi адшукаць яе ў сабе
Цi ўбачыць, а но ж не памылiцца
Таго, хто да свабоды павядзе
Яна лунае ў паветры
Яе вось-вось адкрые кожны у сабе
Як некалi Кастусь, якi ўсё прадбачыў
Але ступiў на шлях, пакутны для сябе
Адчынiм сэрцы для iскрынкi
Якая хутка аб’яднае ўсiх
I споўнiцца усё, аб чым мы марым
I каб паспелi ў краiне нашых сноў пажыць.