Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Даруй. Хацеў цябе ўтрымаць...

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Даруй. Хацеў цябе ўтрымаць.
Сказаць два словы. Не прабачыш.
Скажу: "Вернется время вспять",
а ты не слухаеш. Вось бачыш:
як я знікаю, быццам цень,
каб растварыцца ў прасторы.
Наступіць ноч, зноў прыйдзе дзень.
А я кахаю. Падазрона?
Чаму маўчыш? Няма і слоў...
Сказала б, што мяне кахаеш.
Віна, бы стрэмка на душы.
Баюся, што мяне праклянеш.
Я не паэт, але пішу,
дзеля цябе пішу санеты,
дзеля цябе пайду ў агонь,
дзеля цябе пайду ў пекла.
Але купіць тваю душу
Я не змагу, бо не кахаеш.
Я толькі сёння зразумеў:
калі ўтрымаю, смерцю станеш.