Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дары не выбіраюць.

Сярэдняя: 3.6 (9 галасоў)

“Времена не выбирают,в них живут и умирают.” (Александр Кушнер)

Я нарадзіўся.
Жыў.
Калісьці – паміраць…
Я не прасіўся.
Маці мяне проста нарадзіла.
Я не змагаўся
Час свой выбіраць.
Тым болей – выбіраць Радзіму.
І хоць жывеш –
як быццам прэш праз частакОлле,
а іншы раз – як малпа ў клЕтцы…
Я не вініў свой Час ніколі.
Бо, жыць цікава мне было на Сьвеце!
Бо, Дар Жыцця – найсамае Сьвятое!
А Божжы Дар – не выбіраюць!
…я дзякую свой Час за тое,
што павязло ў ім
жыць і паміраць мне…

21 сакавіка 2013 г. ноччу…

**(калісьці – когда-то; змагаўся – сражаться; Час – Время; малпа – обезьяна; цікава – интересно).