Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Даспяванне

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Не гаварыце гучна —
                               сад даспеў...
Ад слоў неасцярожных
                                     яблык падае.
А гоман спрэчкі —
                               згубнай кананадаю
Грыміць між дрэваў,
                               калі сад даспеў.
У даспяванні
                   мудрае жыццё
Сваю да свету
                     шчодрасць падсумоўвае.
Задумлівай, даверліваю
                                      моваю
Нясе нам любасць
                             мудрае жыццё.
Таму заўсёды
                    ў даспявання дні
Агнём маланак
                        далягляд не кроіцца.
Прырода прагне
                          сцішыцца, спакоіцца
I думай жыць
                    у даспявання дні.
Прашу ж вас, не забудзьце:
                                           сад даспеў!
Не гаварыце гучна
                              нат хвілінаю...
Лепш заспявайце
                           ўслед за той дзяўчыяаю...
Заўсёды ў радасць
                             саду
                                     ціхі спеў...