Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Давай, мы крыху памаўчым…

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Давай, мы крЫху памаўчЫм…
На горад напаўзАе вЕчар.
НакінуўшЫ пінжАк на плЕчы,
на лоджыі п’ю кАву,
думаю аб нЕчым.
І сам ня ведаю – аб чым…

Як дОбра – ты са мнОю, пОбач…
Мы – рАзам каву п’ем, маўчЫм.
Над намі зОрак далячЫнь.
РазмОў вясцІ – нямА прычЫн.
Навокал – цішынЯ, і хутка – пОўнач…

Сядзім, нікУды не спяшЫм…
Ня трэба нам нікУды бЕгчы.
У нас з табОю тут сустрЭча.
І з намі разам – цІхі вЕчар.
Давай, мы крыху памаўчЫм…
*+*
27 снежня 2013г …ноччу…

**( п’ю кАву – пью кофе; аб нЕчым – о чём-то; як дОбра – как хорошо;
пОбач – рядом; зОрак далячЫнь – звёздная даль;
размОў вясцІ – вести разговоры).