Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Даведка

Сярэдняя: 2.3 (6 галасоў)

Мною выдадзены зборнікі вершаў-Беларусь мая родная мілая(2010)Суд над сарокай (2010),Асенняя бліскавіца(2017),а таксама Гаманлівы ручаёк-для дзяцей (2017),З вясёлай торбы(гумар)(2017)



Вось бы ізноў па Горненскай

Вось бы ізноў па Горненскай дарозе
Праехаць шпарка,каб курыўся пыл!
Няхай драбіны ляскацяць на возе--
Трымае лейцы дзядзька мой,Васіль.

Імчаць хутчэй!.. Ці,можа мне спыніцца
На скрыжаванні,міжспрадвечных дрэў?
Спыніся,конік,трэба мне напіцца
Вады з крынічкі-вельмі захацеў.

Гаючая вада іскрыста Б'ецца
З пад тоўстых,дужых каранёў.
Казалі людзі,хто яе нап'ецца,
з любых мясцін вяртаецца дамоў.

Лес малады расце на той дарозе,
Над ім жаўрук калыша неба сінь.
А з дзядзькам болей мы не зможам
На возе ехаць, бо...памёр Васіль