Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што над ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць.
Дазволь цябе любіць за песню, што я чую,
За срэбны гучны смех, што чыстатой звініць,
За вочы ясныя, за душу маладую
Дазволь цябе любіць.
Дазволь цябе любіць за светлыя часіны,
Якія ты даеш мне ў шчасці перажыць,
За шчырае натхненне, мілая дзяўчына,
Дазволь цябе любіць.
Водгук да верша дазволь
Водгук да верша дазволь
Iдзi да дому . Зварот,
Iдзi да дому
.
Зварот, падобна, да якога манумента.
Як не дазволіць палюбіць жывой?
Бывае і кахаць пытацца кепска,
а распаўсюджвацца аб марнасьці сваеёй....?
.
Які жывы застацца хоча марай?
Хіба што помнік можа пажадаць.
Яго пашкодзіць здольныя ахвяры.
Ён сам сябе не здольны аднаўляць.
.
А вось жывой патрэбна аднаўляцца.
Каб аднаўляцца трэба нешта браць.
А каб узяць - нядрэнна і губляцца.
Як не бярэ, дык чым ахвяраваць?
.
Ідзі дамоў, - адкажа, - дзіўны хлопчык,
і палюбі ты лепш сваех бацькоў.
Пакуль жывуць, адчуюць што не годна,
і аднавяць сябе на сто гадоў.
Вельмi прыгожы твор.
Вельмi прыгожы твор.
Вельмі прыгожа!!!
Вельмі прыгожа!!!
Не разумею ад чаго Не вельмі
Не разумею ад чаго
Не вельмі шмат дзяўчынак вабяць
Такія словы ад таго,
Каму спагада толькі шанец.