Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ідэал

Яшчэ не ацэнена

Абедзвюма рукамі за жаноцкасць
I за пяшчоту, цеплыню далоняў!
хачу цябе абняць я моцна-моцна,
I цалаваць у вусны, вочы, скроні
I адчуваць, як сэрца тваё б'ецца
Ў рытме неўгамонным, трапяткім..
Каб нашага кахання п'еса
На сцэне засталася на вякі!
Мне кажуць: ідэальных не бывае.
Ты - мой галоўны ў спрэчцы аргумент.
I я на свеце ўсё ператрываю,
Пакуль са мною ты, мой дыямент!

(2014)