Дні — як спіцы ў коле —
Зіхацяць-серабрацца.
Ды не ўмеюць ніколі
Яны паўтарацца.
Кожны стане адметным,
Кожны зробіцца новым —
Ці то водбліскам медным,
Ці адлівам свінцовым.
Гэтак едзеш і едзеш
Ты з прылівам-адлівам
I сябе сам угледзіш
У жыцці зіхатлівым.