Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Днi на зямлi твае...

Сярэдняя: 4.4 (87 галасоў)

                             Сонца ведае свой захад.
                                            Псальм 103:19
 
Днi на зямлi твае,
Як дзень адзiн.
Калi ён скончыцца —
Нiхто не скажа.
Ты знiкнеш —
Не заўважыцца прапажа.
Рацэ няўцям,
Як шмат растала льдзiн.
 
Твой цень апошнi
Цемра ахiне.
I ўжо не зразумееш,
Дзе ты, хто ты,
I ад цябе ў маўклiвай старане
Адступяцца надзённыя турботы.
 
Пакуль твой дзень,
Старайся ўсё паспець,
Бо дарабляць не вернешся,
Магчыма.
Пакуль заход
Яшчэ не хоча цьмець,
Кон пазiрае добрымi вачыма.
 
I сонца —
Служка боскай мiлаты —
Стараецца шчырэй
Разлiць лагоду,
Яно свой захад ведае,
А ты
Не ведаеш нi захаду, нi ўсходу.



Спакон веку людзi імкнуцца

Спакон веку людзi імкнуцца ўзвысіцца над прыродай, спрабуюць разбурыць сцяну паміж сваёй смяротнасцю і вечнасцю свету. Пераадолеўшы гэтую грань, чалавек жадае спасцігнуць сапраўдны сэнс існавання. Дадзены верш паказвае менавіта тое пачуццё перад невядомасцю, якое і прымушае жадаць бессмяротнасць. Але ўлічваючы, што істота ў выніку не атрымлівае гэтага, узнікаюць думкі пра існаванне замагільнага жыцця і Бога. А адбываецца гэта з-за таго, што чалавек не хоча, каб ён знік у цемру, з якой ён ужо ніколі не зможа выйсці.

мне вельми спадабауся

мне вельми спадабауся верш!!!_=)