Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дні знічамі спадаюць дадолу...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Дні знічамі спадаюць дадолу,
Ночы плавячы ў светлым агні.
Таямніцу Сусвету –– ў падолу
Ты трымаеш святымі вачмі.

Не такая, як некалі, можа,
Была маці ласкавая ўсіх.
Ды сустрэўшы Паненку, о Божа!
Творца б Эдэм нанова стварыў!

––грэх прымаю, мой божа, бязвінны,
І, спакушаны, прагну пакут…
Зорка горкая –– слодыч няспынны
Для таго, хто загнаны у кут

Той, што вочы прыгожыя мае
І пад колерам святасці іх
Нібы птаха, душу затрымае
У абдымках спякотных сваіх…

А нараніцу … мроі растаюць,
Новы зніч, нібы яблык, спадзе.
Сэрца ціха прамовіць: “Кахаю…”
І уголас: –– “Паненка, цябе”!