Добрай справай падаецца нам - спяшацца,
Свет змяняць і падбухторваць іншых так.
Мы забыліся са шчырасцю ўсміхацца,
Быць героем амаль кожны з нас мастак.
Адпачынак суадносім часта з працай,
Асуджаем тых, хто вельмі доўга спіць,
А не думае пра тое, як планеце
Ўсю даніну найхутчэй бы аплаціць.
Мой сусед павінен мне, а я суседу -
Кажа той, хто на свой карак узваліў
Увесь цяжар чужых клопатаў і бедаў,
А пасля штодня адну гарэлку піў.
І нягледзячы, што нас не прыпыніць,
Мы працягваем на ўсіх злавацца,
А насамрэч цягнем за старую ніць.
Добрай справай лічым мы - спяшацца.
05.05.2018