Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

існаваньне

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Цi не вецер адхiнаў мярэжы,
Цi не зоры асвятлялi шлях.
Чараўнiцтва зруйнаванай вежы -
Бел-чырвона-белы сцяг.

Крок насустрач - быццам павуцiнне,
Стрэлы ў спiну - ваўкалакаў смех.
Што ж жыццё? Ды гiне яно, гiне
Кроплямi вясновымi са стрэх.



***

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Злятаю з катушак у свет
пераспелы.
Злятаю.
Да раю іду, ці да пекла
зямнога?
Да раю...

Я чую і нейкае шчасце, і
гора...
Я чую...
Рабую ў сабе і чарцей і
анелаў,
рабую...

Спыняе мяне толькі вецер
шалёны...
Лунаю...
Як лісцік кляновы блукаю па свеце...
Блукаю...



***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



***

Сярэдняя: 2.5 (15 галасоў)

Румяны колер упрыгожыў змрочнасць.
Я ўрэшце той, якім хацеў здавацца:
не жартаўнік, які хавае схільнасць
ўсім і кожнаму навокал падабацца.

A ўвасабляць у жыццё ўсе, што хвалюе.
Разважлівасць захоўваць бясконца
Непрадказальны лёс мала турбуе.
У маёй крыві я адчуваю ciлу сонца.

Усё ў жыцці імкнецца да свабоды.
Маё імя - не сорамна, не страшна.
нягледзячы на ціск і перашкоды
марную час я на жыццё адважна.