Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Добры чалавек

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Ішоў — і ўпаў,
Навекі анямеў:
Сляпы пярун
                     ударыў рыкашэтам.
I чалавек, бадай, не зразумеў,
Што здарылася з гэтым светам.
Яго пагляд —
Успыхнуў і пагас.
Hi змроку,
               ні святла ўжо больш не будзе...
Падумаў Чалавек у свой апошні час:
«А як жа людзі?..»