Ўсё, што павінна - здзейсніцца
Што не павінна - не
Йсці праз вароты цесныя
Наканавана мне
Йсці мне сцяжынкай вузкаю
Долю сваю шукаць
I да крынічак вуснамі
З праўдаю прыпадаць
Доля мая, ахвярная
Даў мне цябе Гасподзь
Знаю – яна не марная
Ў хуткай хадзе стагодзь