Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дом для кніг

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Дом для кніг
Напісана пад уражаннем ад наведвання Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Бібліятэка – дом для кніг,
галоўнае іх сховішча.
Сюды, прахожы, загляні,
па Ленінскай праходзячы!

Прыгожы дом для кніжных тон
пяром ты не апішаш!
Бібліятэкі гэтай фонд –
дзясяткі тысяч кніжак!

Ты адчуваеш кніжны пах
абанементнай залы
і бачыш кнігі – кажаш: “Ах!”
Яны ў палон узялі!

Нямала іх на стэлажах:
мастацкіх, галіновых.
Якую возьмеш – вырашай,
чытач і сябар новы!

Культурныя, духоўныя
яны хаваюць скарбы.
Яны чаруюць, годныя
і носьбітамі чар быць.

Бібліятэка – дом для кніг
з насельнікамі ціхімі.
Сюды, прахожы, загляні –
і зачаруйся кнігамі!