Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДОН КIХОТ

Сярэдняя: 4.3 (10 галасоў)

З непарсчэсванымі пасмамі
Ад ліхалеццяў да нягод
Брыдзе з цвярозым Санча Пансаю
Сіньёр гідальга Дон Кіхот.

Шарэе неба каламутнае
На голых дрэвах і трысці,
I Санча сто гадоў пакутліва
Не можа рыцару ўдзяўбці,

Што не ў пашане зараз гаерства,
Што некарысны ваш прыход,
Што вы шляхоў не заўважаеце,
Сіньёр гідальга Дон Кіхот.

На іх – фіскалы і варожыны,
I той жа пыл, і той жа бруд,
Бо лёс нікім не заварожаны –
У ім дасюль багата смут!

Але ўся справа ў тым, каб з пошасці,
Няславы, смецця і дзярма
Набрацца мужнасці і гожасці
I іх збаёдаць задарма.