Дождж малюе на вакне
Выявы стварэньняў сноў
Мабыць ён і мне пяе
Але не ўжывае слоў
Забруіла моўчкі кроў
Па срэбранай маёй руцэ
Змываючы благое й зноў
Зьнікаючы у жорсткай імгле
Разрэзаўшы жылы мае лязом
Дождж праплывае скрозь мяне
І кажа ціхенька што днём
Спагады не сустрэць у сьне
Ужо не страляе мой лёс са ўсіх зброй
І цемра стаіць на парозе маім
У чорнай душы пахаваў я той боль
Які раіў нам стацца адным