Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДОЖДЖ РОСПАЧЫ.

Сярэдняя: 5 (24 галасоў)

Дзе ж ты,мая каханая дзяўчына?
Мне сонца не відаць з-за хмар,
і засціў дождж увесь абшар,
і кроплі лепяць прама ў твар,
я адчуваў іх,нават што вачыма...
Цябе – няма...
Бог – даў,
і сам жа і забраў свой Дар.
Каб Час ды павярнуць…
Але,нажаль,
такое немагчыма...

Ляцелі кроплі,ахапляла сэрца ноч.
І толькі памяць
вобразам Тваім мяне лячыла.
Скуголіў вецер,
месяц крочыў боч,
а Час – не павярнуць.
Нажаль,такое,
нават Богу немагчыма...

Слязілісь кроплі,змешвалісь з слязьмі,
далЕй і жыць,
здаецца, што няма прычыны.
Паслухай, Бог,
да мілай ты мяне вазьмі,
бо,без яе
Жыццё мне – немагчыма...

6-12 верасня 2012г.