Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Драбіны

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Драбіны да неба цягнуцца ў цішы
Нібыта мне шлях пракладаюць ў імглу…
Вядзьмарка-рака сваёй хваляй увішна
Агорне, як маці, спрадвечну журбу…

Над стрэхамі хатак, панура-самотных,
Драбіны імкнуць, нібы дзіды, ў прастор.
А там, недзе ўнізе, ў валізках-сумётах
Сны каляровыя бачыць чабор…

Апошняе прыступка, подых стамалённы,
І брамы да выраю – бяры, адчыняй.
Вось толькі чамусьці свой край блаславёны
Не знойдзецца тут, хоць як не шукай.

Бо сэрца баліць па пакінутых пожнях,
Душа, нібы Плачка, прыстала да хат…
Драбіны чакаюць крык-крок твой апошні:
Да выраю пойдзеш? Ці рушыш назад?