Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дрэвы

Сярэдняя: 4.3 (49 галасоў)
На ўсход
               гарлапаняць пеўні,
а захад,
             як боль,
                          прыціх.
Губляючы вас, напэўна,
губляем сябе саміх.
Пляліся рукамі людскімі
і лапці,
            і кашалі...
Вы нашы браты,
                            якія 
па нашых слядах не пайшлі.
Вы засталіся шумліва
расці ўвышыню і ўглыб,
каб рушылі мы шчасліва
дарогаю птушак і рыб.
Мо быў бы
                   наш крок дарэмны
і ўсхліпам быццё сплыло,
калі б,
           паміраючы,
                               дрэвы
не слалі сваё цяпло,
калі б не паілі нас ветрам
у душныя ночы і дні,
калі б не ішлі у нетры
шурпатыя іх карані.

О, як хрустальна штогод
звінела лісцё
                      і каралі...
Ды ў час шалёных нягод
яны разам з намі
ўміралі.
Закручаны рух учарашні
і заўтрашні,
                     ўшчэнт,
да вузла...
Нам дзіўна,
                    нам горка,
                                     нам страшна,
што вы не трымаеце зла.
Сякера звінела і секла...
ды шчодры,
                    як брага,
                                   азон...

Пашчасціць —
                          у самае пекла
шпурне нас вар'яцкі разгон.
Вяртаемся бесперастанку,
як хворыя,
                  зноў і зноў
да вашае калыханкі,
да шэпту зялёных слоў. 
Вы нас разумееце моўчкі,
нам большай любві не сустрэць…
А красак дасціпныя вочкі
нам будуць у вочы глядзець.

Расхрыстаны,
                        перамогшы,
дыхае лес пад дажджом.
Мы ваша цвіценне ўбярогшы,
тым самым
                    сваё ўберажом.


Сильно!!!!!!!!

Сильно!!!!!!!!