Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дрэвы роду. Рабіна

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Іду па ранішняму следу,
Па снегу чыстаму бягу.
Я паўжыцця да мамы еду,
А ёй адкрыцца не магу.

За ўсё, што я не так рабіла
I ціха плакала крадком,
Гарчэе тонкая рабіна
Ў мілай мамы пад акном.

Цвісці цвіце, нібы гадае,
Ці доўга быць ёй маладой,
Ды ў ранняй барве ападае,
Недаспяліўшыся пладоў.