Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Люба Тарасюк

tarasiuk.jpg

Нарадзілася 7 снежня 1953 года ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і рабочых. Скончыла Пінкавіцкую сярэднюю школу імя Якуба Коласа ў 1970 годзе і паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1975-1978 гг. вучылася ў аспірантуры, пасля заканчэння якое працавала выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускае літаратуры. З 1993 г. дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Першыя вершы надрукавала ў 1966 г. (газета «Піянер Беларусі»). Выдала кнігу паэзіі «Смага ракі» (1983). Аўтарка зборніка "Смага ракі". Даследавала паэтыку беларускае літаратуры ХІХ - пачатку ХХ ст.

Крытык і літаратуразнаўца. Аўтар манаграфіі «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985).



Сярэдняя: 4.4 (41 голас)

He адпускай мяне, не адпускай.
Я лёгкі ліст адной мінальнай восені.
Як б'ецца на запясці жылка просіні!
He адпускай мяне, не адпускай.

Хачу адбыць ласкавы твой палон,
Пакуль пара мая спялее вохраю.
Яшчэ не рвуся — так сабе палохаю.
Хачу адбыць ласкавы твой палон.