– Ты прабач мяне, Сяброўка,
Толькі зараз я не твой.
Светліць месяца падкоўка
Мне сцяжынку да другой.
Бо спынялася імгненне
Ўжо не раз для нас з табой.
Ёсць дыхтоўнае хаценне,
Каб спынілася з другой.
У траве, дажджом абмытай,
За туманнаю смугой,
Пастаім мы пад ракітай,
Пад адной і пад другой…
А затым не менш удала
Пастаім з ёй пад вярбой…
Тут Сяброўка запытала:
– Што, заснуў пасля другой?