Іду па дарозе. Слёзы. Замест каменьчыкаў. Нібы крозы Якія сталі вадкімі Згадкамі Пра свет У якім апошні Паэт Напіша Апошні санет Задоўга да Дарогі Па якой Пайду я Не заўважаючы Слёзы. Бо ногі Каменьчыкі Раняць.