Дудка.
Зрабі дудку - заіграеш,
Не вучыўшы альфабэта,
Аб вялікім і аб малым,
Аб жыцьця жывых адметах,
Зрабі дудку і пазнаеш
Чаго сьвету не хапала,
Што яе зачараваньня
І твая душа чакала…
Зрабі дудку, зрабі дудку,
Не дарэмную патрэбу,
На гарэзы свайму ўнуку,
На ўспамін Пятра Банэда.
-15.08.20.