Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дурэюць бабы...ці Чарэўна.

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Дурэюць бабы, бачыць Бог,
Шукаюць чорта, каб памог
У сябе, "чароўную", улюбіць
Таго, хто нават не глядзіць
У яе бок, бо параўнаў -
Не тое ўбачыў, што шукаў...
На час у чараў прыгажосць
І, не сапраўдная, як госць,
Сягодня ёсць, а заўтра не -
І твар "чароўны", не ў цане...
Не пакахаюць чорных душ
Не палюбоўнік і не муж,
Бо не каштуе, а нічога,
Што ўзяў ад чорта, не ад Бога...