Душа чалавечая –
Тая ж крыніца.
Струменіць, бруіць,
Разліваецца –
Покуль дабром і святлом,
Любоўю, каханнем
Яе напаўняеш.
А замуціш крынічаньку
Злобай, нянавісцю,
Зайздрасцю, хцівасцю –
І перастане струменіць.
А станецца багнам,
Балотам
Святая душа.
І завядуцца у ёй нячысцікі.
І не спазнаць ёй ніколі ўжо
Ірыю.