Душа мая, ты ў кокане зямным
Будзённасцю ахутана часова.
Займела ты магчымасці, між тым,
Адна з якіх – ствараць жывое слова.
Адчула пахі кветак палявых
І дотык рук, цалуючыя вусны…
І мову, голас, што спявае ўслых,
Пачула паміж нот усіх спакусных.
У кокане зямным душа мая.
Імкне з яго, ды шмат паспець патрэбна.
І цела, і душа адно ёсць – я,
Звязаны між сабою ніткай срэбнай.