Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Пратасевіч

Сярэдняя: 4.4 (74 галасоў)

Апошнюю лістоту дрэвы згубяць
На адыходзе восені дажджлівай.
І не таму, што іх ніхто не любіць,
Лісты ляцяць тужліва і маўкліва.

І не таму, што іх ніхто не чуе,
Яны, як думкі дрэў, плывуць няспешна.
Іх толькі дождж і вецер тут цалуе,
І з сілай да зямлі кідае грэшнай.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Мой сябра, ты не верыш у каханне!
Сцвяржаеш, што паўсюль пануе жарсць.
А ў сутыкненні душаў ёсць мяжа
Якая вымалёўваецца ззяннем,
Бы ад вугольчыка ідзе святло і жар.
А ты не верыш, бо яго не ведаў,
Не верыў ты ў яго, любоў і вернасць.
І гэта ўсё душы падцвердзіць беднасць...
Пчалою быўшы і не еўшы меду –
Жыццё такое нам нашто ад роду?



Яшчэ не ацэнена

Да празрыстасці яблыка, што праглядаюцца семкі,
Да бяздоннасці неба, з’яднаўшага зоркі і Бога.
Да абсяжнасці чыстай вады, што нясуць нашы рэкі,
Да цяпла нашых душаў, якога не будзе замнога…
Прыхіляю калені і верую: мы ачуняем.
Акрылім нашы сэрдцы і думкі, ратуючы вечнасць.
Зразумеем, што новую эру сабой адчыняем.
І пачуем аднойчы, што кліча нас Божае Веча.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Ізноў апалая лістота пахне смерццю…

Яе паліць, ці проста – на кампост.

А вецер не дае яе падмесці,

З-пад веніку даўгі цягае хвост.

І казачныя вобразы мільгаюць

Паміж апанаваных мітуснёй

Чывоных, жоўтых колераў. Гуляюць.

Мы з гэтымі ўспамінамі заснём.

Ад містыкі і казак да штодзённай

Жыццёвай прозы зводзіцца заўжды.

Цяпліцца сэрца марай летуценнай,

Каб нас не закраналі халады.

Я веру, што не скончыцца жыццё

Пакуль расце, ляціць і хтось мяце лісцё.