Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Душа застаецца ў месцах

Сярэдняя: 3.9 (12 галасоў)

Душа застаецца...
у месцах,
Дзе вочы раскрыў немаўлем,
Дзе слухаў матуліны песні
І клёкат пачуў жураўлеў,
Душа застаецца...
у месцах,
Дзе дахі бацькоўскіх хацін,
Дзе золак ласкавы праменнем
у родныя вокны свяціу,
Душа застаецца...
у месцах,
Дзе казкі бабуль і дзядоў,
Дзе ў сонца цяплом напрадвесні
Нырае у блакіт ручаёў,
Душа застаецца...
у месцах,
Дзе трапіў у першы палон
Кахання свайго летуценнага,
Як казачны ранішні сон,
Душа застаецца...
у месцах,
Дзе шчасце спазнала яна,
Душа застаецца...
у месцах,
Дзе здрада і страта была,
Душа застаецца...
заўседы
З людзьмі, што былі каля нас,
З каханымі нашымі, роднымі
Мы звязаны сэрцам ўвесь час...