Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДВА БАКi

Яшчэ не ацэнена

Чырвонае i Чорнае Стэндаля,
Як два бакi, што ў медаля…
Каму якая роль прыпала –
Такую й граем мы пасля.
Свет падзялiў не Бог, а людзi,
Прымаў, мо, й чорт у тым удзел.
Ты не спяшайся заўтра ў суддзi,
Тым больш – вяршыць свой перадзел…
Час сабярэ за нас каменне,
Як малако, працэдзiць нам –
Учынкi, помыслы, памкненнi,
Трывогi нашыя, сумненнi –
Раздзелiць цяжар папалам.
Свет падзялiў не Бог, а людзi,
Сярод якiх няма святых.
Дзесь убыло – а дзесь прыбудзе
Прарокаў мудрых ды сляпых.
Жывi ж як роўны сярод роўных,
Умей i слухаць i маўчаць…
А сэнс? i ў Чорным, i ў Чырвоным:
На ўсiм таемнасцi пячаць.