Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Два самотныя лісты...

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Два самотныя лісты
Уваскрэслі з нематы,
Нібы гэтыя лісты —
Я і Ты.

Лісце падала з галін,
Адлятаў апошні клін,
А пад ім, любоў мая,
Ты і Я...

Два самотныя лісты
Запалілі залаты
I бясконцы лістабой
Над зямлёй.

I няхай ляцяць гады,
Помняць золак малады
Два шчаслівыя лісты —
Я і Ты.

Хоць не вечная вясна
I заснежыць сівізна,
Згадак светлая бруя —
Ты і Я.

Два самотныя лісты
Уваскрэслі з нематы,
Нібы гэтыя лісты —
Я і Ты...