Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Мазго

mazgo.jpg

Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў гарадскім пасёлку Зэльва Гарадзенскай вобласці ў сям'і рабочага. У 1964-1968 гг. разам з бацькамі жыў у Сібіры. У 1976 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 г.). Служыў у Савецкай Арміі (1979-1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», выхавацелем у рабочым інтэрнаце, супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 г. - рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1984 г.

Друкавацца пачаў у 1972 г. Аўтар паэтычных кніг «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), “Марафон”. Выдаў кнігу вершаў для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989). Працы і ў галіне перакладу.



Сярэдняя: 4.7 (22 галасоў)

He дапамог бядзе анёл,
Калі ўпаў на грэшны дол
Гарачым снегам попел.
I мы змывалі горкі пыл
I пракліналі небасхіл
За небяспеку кропель.
Халодны пот. Гарачы снег.
I нехта ўпаў. А нехта збег,
Хаваючы рэактар, —
Хто за сабой людзей павёў
I захлынаўся ад прамоў
Пра чалавечы фактар.
Змываем пыл духоўных ніў,
Што нечакана паланіў,
Запэцкаў нас па вушы.
I дай нам, Божа мілы, сіл,
Каб змыць нарэшце гэты пыл
Ачысціць нашы душы!..