Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дварышчанскія прыпеўкі

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Дварышчанскія прыпеўкі

Годзікаў з шасці гарцую
на кані актыўна я:
школа ў Дворышчы працуе
конная-спартыўная.
***
Каб вяліся жарабяткі –
будучыя летуны, –
жарабкі і каняматкі
ёсць на ферме “Эйтуны”.
***
Паліліся поту рэчкі
з жарабкоў успененых.
Да сядла і да вуздэчкі
прывучай тракененскіх!
***
Вам па шляху па якому,
коні з Дворышча, ісці?
Мы з шасці ідзём у школу.
Коні ў спорт ідуць з шасці.
***
Па палях не пагуляе
статак коней скакавых:
коней Ратамка купляе,
арандуе Ваўкавыск.
***
Дварышчанскія спартсмены –
чэмпіёны па канкуры.
Выгляд у дастойнай змены
іх таксама не пануры.
***
І Напор, і Асалода –
коні знакамітыя,
чэмпіёнскай пазалотай
назаўжды пакрытыя.
***
Звонка спорт тутэйшы – конны –
нашы апяваюць вусны:
коні нашы – чэмпіёны,
школа – чэмпіёнаў кузня!