Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дываны цёці Гені

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

І зараз вока радуюць яны,
Праз вёсны лашчыць слых матыў дзівосны:
Як цёця Геня ткала дываны,
Здавалася, што з ёй спяваюць кросны!

Лажыўся гожа на аснову ўток,
І ўзор за ўзорам клаліся удала...
Дагэтуль сонца з поўняй у вакно,
На іх палюбавацца, заглядаюць.

Нагадваюць яны стракаты луг,
Куды за ўзяткам пчолы прыляцелі,
Таму і сёння аж займае дух,
Як імі засцілаю я пасцелі!

Калі ж іду, дзе бегаў я змаля, –
Цвітуць мае шчаслівыя імгненні, –
Купальскім лугам, –
Родная зямля
Заслана дыванамі цёці Гені...