- Набраўся зноў, як жаба мулу,
Ну, пакажы, ці што прынёс.
Сам пагуляў, а жонцы - дулю?
Каб чорт цябе да ранку трос!
Сусед і вып'е, і цукерак
Заўсёды прынясе дамоў.
У цябе ад іх няма й паперак.
Усе цягнеш да сваіх сяброў.
Наш кот і той раз у тыдзень,
Як зловіць мыш, дык мне нясе.
Ну, прызнавайся, стары злыдзень,
Зноў грошы "прасадзіў " усе?!
Чаго маўчыш? Скажы хоць слова,
Бо не ўтрымаюся - заб'ю!
Няўжо прапіў ты нават мову?
- Ну, дзе табе я мыш злаўлю?..