- Аднойчы прэзыдэнт Абама...
- Пайшлі хутчэй, паблізу крама!
- А вось калі Качынскі Лех...
- Не выпіць сёння будзе грэх.
- Я ўзгадаў як Міттэран...
- Патрэбна сёння ў драбадан!
- Закон той потым Сарказі...
-Давай ідзі, не тармазі!
-А чуў у Егіпце навіна...
-Узяць патрэбна шчэ віна.
-А туркі усе свае ракеты...
І не забыць пра цыгарэты.
-У Карэі чуў якое ліха?
-Дастаў мяне як доктар псіха!
-Дык гэта ж вельмі ўсё цікава!
-Пасьля пагутарым, тут справа...
-Калі ў Юлі Цімашэнкі...
-Ну ні халеры ж тут расцэнкі!
-Калі ляцелі ў Пекін...
-І па рэцэпту глікадзін.
-Атруту потым тую ў рэку...
-Заходзіў сёння ў аптэку.
-А потым гэны маскалі...
-Ну вось, нарэшце набылі!
-АЭС будуюць, пашкадуем...
-Вось зараз вып'ем - абмяркуем.
Наша асяроддзе! Нашанскае!
Наша асяроддзе! Нашанскае! Цягні далей! Поспехаў!