Дзе мой казачны край?..
Дзе нiколi не жыў.
Толькi марыў аб iм
Ды начамi тужыў.
Па барах, па лугах
Па яго не блукаў,
Гэты казачны край –
Я ў душы адшукаў.
Невядомы пакуль
Далягляды яго,
Але рэкi цякуць –
Ўсе да сэрца майго...
i здаецца парой,
Што аднойчы там жыў,
Што мой казачны край
Мне даўно не чужы!..