Заходняй Дзвіной уладалі...
І з Нёманам разам жылі...
Над Прыпяццю вольна ляталі...
Ў Дняпры пралі мы рушнікі...
Стаяць наші хаты па прывольна.
На роднай, любімай зямлі.
Трымаем свой Шлях мы дастойна,
Каб дзеці і ўнукі жылі.
І рэкі цякуць паміж намі.
Вялікія рэкі ў Краі!
Злучаюць жыццё берагамі,
Каб мы Волю ў сэрцы няслі.
Вялікія наші рачулкі,
Падзяка Вам усім ад душы.
Гуляем між Вамі мы вольна,
Каб быў дабрабыт на мяжы.
Але калі ў хаце здрада.
І вораг лезе праз плот.
Усе адкажам мы разам,
Бо мы трывалы Народ.
Не дамо гвалту ў хаце,
Ды на роднай зямлі.
Рукі ў рэках адмыем,
Ад варожай крыві...