Дзе палі і лясы,
Там чуваць галасы
тых,хто прыйдзе пасьля
і цябе і мяне
можа быць памяне
спакваля.
Пераселяцца нашы душы ў дубы
ці ў буслоў
і забудуцца тыя,
пра дабро і зло,
і працягне зьмяняцца,як і датуль,
навакольны сьвет,
ні дабра ні зла,
толькі крык бусла-
запавет.