Дзе той час, калі над намі,
Зоркі ў небе ярка ззялі,
Ветрык цеплы дзьмуў у твар,
Шмат было надзей і мар
Нас хацелі, нас чакалі,
Нас здавалася кахалі,
Каралевы і русалкі,
І багіні і вядзьмаркі,
Час быў, ноччу мы не спалі,
Ад жыцця свайго хапалі,
Усе, што можна было ўзяць
Абы толькі час заняць.
Маладосць прайшла, як сон,
Толькі нейкі сумны ён