Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімер Ляшчук

Сярэдняя: 2.5 (8 галасоў)

Санэт Да Вольгі
Усяго два дні, што без цябе, а я ўжо сумую,
Нібыта месяц прамінуў і я ўжо шкадую,
Што гэта лета без цябе праходзіць у адзіноце,
І поўня срэбная глядзіць з нябёсаў у самоце.
І гэтай ноччу без цябе, пара б заснуць, але ж не спіцца,
Я піць хачу і не магу напіцца,
Як без паветра без цябе баюся задыхнуцца,
Хутчэй б заснуць, каб побач апынуцца,
Хаця б у сне, і патануць у вачах тваіх зялёных,
І водар валасоў тваіх чароўных,
На грудзі поўныя ўздыхаць…як я цябе кахаю…
Не ведае ніхто, як я цябе чакаю,
Каб голас твой пачуць за кожным разам,
І так усе жыццё з табою разам…



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Дзе той час, калі над намі,
Зоркі ў небе ярка ззялі,
Ветрык цеплы дзьмуў у твар,
Шмат было надзей і мар

Нас хацелі, нас чакалі,
Нас здавалася кахалі,
Каралевы і русалкі,
І багіні і вядзьмаркі,

Час быў, ноччу мы не спалі,
Ад жыцця свайго хапалі,
Усе, што можна было ўзяць
Абы толькі час заняць.

Маладосць прайшла, як сон,
Толькі нейкі сумны ён



Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

Ты не пытайся ў мяне пра што я думаю калі,
Сад за акном маім цвіце,спяваюць песні салаў'і?
Чаму ў жнівеньскія ночы,амаль што спаць я не магу,
Чаму на мокрым месцы вочы,калі на зоркі я гляджу?

Чаму так сумна ўздыхаю,калі гарэза вецярок,
Сарве з бярозкі жартаўліва апошні жоўценькі лісток?
Каго жыцце ўсе помніць буду,аб кім я думаю заўжды,
Каго ніколі не забуду,з кім мары ўсе мае і сны?

Ты не пытайся ў мяне,ці я люблю цябе? - штодзень,
Цябе люблю, ты мой анёл,і толькі ледзь прыкметны цень,
Адчуеш ты ў маіх славах.Прабач, што душу назаўжды,
Згубіў навек у "чужых" вачах і патануў нібы ў віры...



Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі,
Салаўінымі песнямі разбудзі,
І цяплом сваім сонечным атулі,
Дай мне шчасця ў жыцці.

Ты на волю вясна мяне адпусці,
І дарогу да хаты мне пакажы,
Дай мне сілы вясна да яе дайсці,
Дай прытулак душы.

Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі,
Пахам бэзу акно маё расчыні,
Срэбным светам ад зор мой пакой налі,
Веру ў казку вярні.